13.12.2007 23:30
Імпэрскія памкненьні Масквы нікуды не падзеліся
Гэтымі днямі Беларусь наведае Ўладзімер Пуцін. Падзеі напярэдадні візыту засьведчылі, наколькі вострым для нашай краіны застаецца пытаньне незалежнасьці.
Усе дзевяностыя гады мінулага стагодзьдзя мы пражылі ў трывожным чаканьні. Ледзь ня зь першага дня атрыманьня незалежнасьці ўлады РБ імкнуліся вярнуцца пад крысо “старэйшага брата”. Спачатку ўрад на чале зь Вячаславам Кебічам зьбіраўся зноў “з братняю Русьсю разам шукаць да шчасьця дарог”. Потым Аляксандар Лукашэнка заняўся стварэньнем так званай “саюзнай дзяржавы”. У яго ўжо былі іншыя матывы: малады кіраўнік Беларусі зьбіраўся атабарыцца ў Крамлі, перахапіўшы ўладу з рук Барыса Ельцына. Чытаць далей »
Тэма: Тэма нумару | Праглядаў: 51 | Камэнтароў: 1 »
13.12.2007 23:22
Уладзімір Арлоў, пісьменьнік:
“ВЯРТАНЬНЕ НЕМАГЧЫМАЕ”
Вяртаньне ў былую імпэрыю немагчымае, бо вырасла пакаленьне людзей, якое з гэтым ніколі не пагодзіцца. Чытаць далей »
Тэма: Апытаньне тыдня | Праглядаў: 51 | Камэнтароў няма »
13.12.2007 23:14
Старэйшая беларуская партыя БНФ перажывае ўздым. Пра гэта сьведчыць увага публікі да апошняга зьезду партыі, а таксама абраньне на старшыню Лявона Баршчэўскага - знанай постаці беларускага рэнэсансу. Фронт зноў апынуўся ў цэнтры грамадзкай увагі як адзіная ідэйная палітычная сіла, што на першае месца ставіць незалежнасьць краіны і патрэбу нацыянальна-культурнага адраджэньня. Аднак, відавочна, што такая ўвага надаецца пераважна авансам. Занадта вялікі ўзровень чаканьня перамен менавіта ад гэтай палітычнай сілы. БНФ дэкляруе абарону незалежнасьці ў той час, калі зноў абвастрыліся пагрозы анэксіі Беларусі з боку суседняй краіны. Чытаць далей »
Тэма: Палітыка | Праглядаў: 54 | Камэнтароў: 3 »
13.12.2007 23:04
Фэльетон
Калі гавораць пра краіну, стагодзьдзямі верную сваім традыцыям, вядома, адразу ж узгадваецца Англія. Замшэлыя замкі з камінамі й партрэтамі продкаў, ганарыстыя лорды й джэнтльмэны ў цыліндрах.
Аднак ня менш пасьлядоўная ў выбары каштоўнасьцяў і Расея. Пераносілася сталіца, зьмяняліся цары, генсекі і прэзыдэнты, будаваліся, руйнаваліся і зноў адбудоўваліся храмы, - але бог заставаўся той самы. Дакладней, ня Бог у хрысьціянскім ці мусульманскім сэнсе, а паганскі ідал, Молах, які бесьперастанна патрабуе новых і новых ахвяраў, пакланеньня і абсалютнага падпарадкаваньня, ідал, для якога жыцьцё ня толькі асобнага чалавека, а і лёсы соцень тысяч, і нават мільёнаў - нішто. Чытаць далей »
Тэма: Простая мова | Праглядаў: 32 | Камэнтароў няма »
13.12.2007 23:00
aльбо Страсьці паводле Чыкіна
Ёсьць такая партыя - узгадала “Советская Белоруссия” напярэдадні зьезду БНФ, які завяршыўся ў нядзелю. Камэнтатар газэты нехта Руслан Кірэеў выявіў не абы якую абазнанасьць у палітычным закулісьсі беларускіх нацыяналістаў. Чытаць далей »
Тэма: Саюздрук | Праглядаў: 33 | Камэнтароў няма »
13.12.2007 22:53
aльбо Як вам гэта падабаецца?
Мінулы раз мы задавалі пытаньні на радыёмост, які арганізоўвала Радыё Свабода з удзельнікамі беларускіх грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў, што афіцыйна наведвалі ЗША. Але да нашых пытаньняў не дайшло. Хаця з інфармацыйных паведамленьняў ведаю, што тэму СМІ там, у Амэрыцы, абмяркоўвалі. Таму прапаную ўсё ж вярнуцца да гэтых пытаньняў і патлумачу, чаму я на гэтым настойваю. На маіх вачах (і вушах) у Літве нараджаліся і банкрутавалі розныя радыёстанцыі, а іншыя, наадварот, патрапілі падабраць ключык да сваёй аўдыторыі. Да іх штодня тэлефануюць сотні слухачоў, спонсары ахвотна разьмяшчаюць там сваю рэкляму і гэтыя радыёстанцыі разьвіваюцца і квітнеюць. А што нашы беларускія незалежныя радыёстанцыі? Які ў іх стымул даваць якасны прадукт? Ці ёсьць у іх шчыльная сувязь са слухачом? Тут пакуль толькі Свабода можа пахваліцца ўвагай да сябе. Вось я і пытаюся ў грамадзкіх актывістаў: што вы слухаеце, чаму і як вам гэта падабаецца?
Моўная заўвага. На мінулым тыдні ў “Экспэртызе Свабоды” сп. Карбалевіч гаварыў пра прэзыдэнта Расеі Пуціна: “Невядома, якую далей ён будзе гуляць ролю ў палітыцы”. На гэтай жа радыёстанцыі некалькі разоў выступаў рэжысэр “Свабоднага тэатру” Халезін і казаў: “Мы гуляем свае спэктаклі ў Парыжы і Стакгольме”. Атрымліваецца, што ў іх гэта толькі гульня - у палітыку і ў тэатар. А хочацца, каб і палітыка і тэатар у нашым жыцьці сваю ролю - адыгрывалі.
Сяржук Вітушка
Тэма: Агляд радыё | Праглядаў: 45 | Камэнтароў: 4 »
13.12.2007 22:48
ОНТ выпусьціла Кароткі курс гісторыі СССР
10 сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, пачало вяшчаньне на Беларусь спадарожнікавае тэлебачаньне “БелСат”. Пакуль што беларускамоўнае вяшчаньне на спадарожніку “Астра” займае тры гадзіны на дзень. Гадзінная праграма пачынаецца ў 18.00 менскага часу і потым двойчы паўтараецца. Асноўныя інфармацыйныя, публіцыстычныя і культурніцкія праграмы наперадзе, таму варта пакуль што з ацэнкамі пачакаць. Чытаць далей »
Тэма: Агляд TV | Праглядаў: 35 | Камэнтароў няма »
6.12.2007 23:44
“Заўтра яны прынясуць вяроўку і павесяцца”
На трэці дзень пасьля расейскіх выбараў у Думу нарадзілася ці не галоўная сэнсацыя нашага часу: у Менск едзе прэзыдэнт Пуцін. Як паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА, 13-14 сьнежня адбудзецца пасяджэньне “Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі”, падчас якога Лукашэнка і Пуцін “маюць намер дэтальна абмеркаваць пэрспэктывы прыняцьця Канстытуцыйнага акту Саюзнай дзяржавы”. Чытаць далей »
Тэма: Тэма нумару | Праглядаў: 68 | Камэнтароў няма »